Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 43 человека

Каб мова родная гучала

Дата: 1 июля 2018 в 17:41, Обновлено 25 октября в 17:52

Белорусские детские стихи про зиму.

 
Решила поискать стихи про зиму и новый год на белорусском языке. Пока нашла у себя дома два стиха про зиму, автор Алесь Ставер. У него есть еще несколько интересных стихов, напишу про них позже.


На горцы.
Мне купiлi санкi,
Санкi-самакаты.
I пабеглi шпарка
Мы на горку з братам.
Снежныя падушкi
Беллю вабяць вока…
Мы ляцiм, бы птушкi,
Мы ляцiм далека.
Як у небе зоркi,
Снег вакол iскрыцца.
Эх, на санках з горкi
Хораша пусцiцца!
Прыбегайце ўранку
Вы да нас, да хаты.
Мы дадзiм вам санкi,
Санкi-самакаты.
 
Зiма.
Сыплецца мяккi, пушысты сняжок,
Белаю коўдрай накрыўся лужок,
Лес нерухома стаiць за сялом.
Рэчка замоўкла пад тоўстым iльдом.
Птушкам знайсцi зараз ежу цяжэй.
- Дзецi! Змайструем кармушкi хутчэй!
Зерне насыплем – хай птушкi дзяўбуць,
Песню ўдзячную нам прапяе!

                               Калыханкi

А ты, каток шэры 

А ты, каток шэры,
Ў цябе хвосцік белы.
Прыйдзі, каток, начаваць
I дзіцятка калыхаць.

А ты, коцінька-каток,Картинки по запросу картинки для детей котик для колыбельной

Ў цябе шэранькі хвасток.

Ты прыходзь к нам начаваць,
Будзеш Янку калыхаць,
А я шэраму катку
За работу заплачу —
Дам гарлачык малака
I кавалак пірага.

Апсік, апсік, каточак

Апсік, апсік, каточак,
Не хадзі ты ў садочак,
I не тапчы кветачак,
I не будзі дзетачак.
Няхай кветачкі цвітуць,
Няхай дзетачкі заснуць.
  Люлі, люлі, дзеткі, спяць,
Картинки по запросу картинки для детей котик для колыбельной

     А я буду калыхаць.

Баю, баіньку, баю

Баю, баіньку, баю.
Не лажыся на краю.
Не лажыся на краёк,
Прыйдзе шэранькі ваўчок.
Цябе схопіць за бачок.

                                               Забаўлянкi

Картинки по запросу мультяшные птичкаГушкі, гушкі, гушкі

Гушкі, гушкі, гушкі,
Прыляцелі птушкі,
Селі на варотах
У чырвоных ботах.
Боты паскідалі,
Кругом паляталі.
                                        Сталі сакатаці.
                                                Чаго птушкам даці?
                                                    Прынясу ім жыта,
                                                     Будуць птушкі сыты.
                                                        Пасыплю гароху —
                                                     Хай ядуць патроху.
                                                           Ды насыплю грэчкі —
                                                      Хай нясуць яечкі.

Кукарэку, певунок

Картинки по запросу петушок и курочка

Кукарэку, певунок,
Залаценькі чубок,
Пад паветачку пайшоў,
Курку-рабку там знайшоў.
Пачаў курку пытаць,
Ці ўмее чытаць.
— Не чытаю, не пішу,
Толькі яйкі нясу.
Што дзень дзецям нашу
Аж па цэламу кашу.

Картинки по запросу мальчик на игрушечной лошадкеКую, кую ножку

Кую, кую ножку,
Паеду ў дарожку.
Дарожка крывая,
Кабылка сляпая,
Еду, еду, еду,
Ніяк не даеду.
Прыпрагу сароку,
Паеду далёка,
У новай кашулі
                                Да майго дзядулі.
                                     Скоранька паеду,
                                        Каб паспець к абеду.

Ладкі ладком

Ладкі ладком,
Піражкі з мядком,
Кашка з алеем,
Есці не ўмеем.

                                  Ладу, ладу, ладкі 

Картинки по запросу птички ладушки

— Ладу, ладу, ладкі
Дзе былі?
— У бабкі.
— А што елі?
— Кашку.
— А што пілі?
— Малачко.
Бабулька казала,
 Як нас частавала: 
— Прыходзьце часцей,

  Пачастую смачней:

Дам вам сыраквашкі,

Бярозавай кашкі.

Картинки по запросу мультяшные курыЛюлі-люлі-люлі

Люлі-люлі-люлі,
Прыляцелі куры,
Селі на варотах
У чырвоных ботах.
Сталі сакатаці —

Што курачкам даці?
Ці ячменю жменьку?
Ці гарошку трошку?
Ці жыта карыта?
Ці бобу каробу?
Трэба даць ім грэчкі,
Каб неслі яечкі.

Сонейка-сонца Картинки по запросу солнышко

Сонейка-сонца,
Выгляні ў аконца,
Пасвяці нам трошку,
Дам табе гарошку.

У куце сядзіць мядзведзь

У куце сядзіць мядзведзь,
Хустку вышывае,
А лісічка-невялічка
Хатку прыбірае.
А каток пячэ аладкі,
Масла падлівае.
Мышанятка жвава, гладка
Катку памагае.

Ягорачка Картинки по запросу мальчик и дудочка

Горкай, горкай, горачкай
Ішоў малы Ягорачка.
Ваўкоў не баяўся,
Страхаў не пужаўся.
Выразаў Ягорачка
Дудачку-свісцёлачку,
  I свістаў ён птушачкай,
  Птушачкай-пяюшачкай.

                                            Вершы

Картинки по запросу котик по снегу игрушечныйАдмарозіў лапкі

Коцік басаногі
Па сняжку гуляў,
Адмарозіў лапкі
I заплакаў: — Мяў...
Што за дзіва гэта?
Трэба бегчы ў дом:
Снег такі халодны,
А пячэ агнём...

Іван Муравейка

Адуванчык Картинки по запросу одуванчик сказочный

Адуванчык,
Дзьмухавец,
Кучаравы маладзец.
Стаў ён
Пры дарожцы
На даўжэзнай ножцы.
Дзьмухнуў вецер —
Адуванчык
Стаў нібыта
Абарванчык.
Адуванчык,
Дзьмухавец,
                               Як падстрыжаны хлапец,
                          Бо на макаўцы
                            Ў былінкі
                               Аніводнай
                                   Валасінкі.

                               Авяр’ян Дзеружынскі

Аладкі

Я аладачкі з пяску
Сёння цэлы дзень пяку,
Але мой рахманы кот
Не бярэ аладкі ў рот.
— Коцік, коцік, не ўцякай!
Чаго хочаш?
— Ма-ла-ка!

Вольга Іпатава

Бусел Картинки по запросу аист и лягушка

Даўганогі землямер
Схапіў жабу за каўнер,
Па траве павалачыў,
У канаве намачыў,
Вострым носам дзеўбануў,
Уздыхнуў і — праглынуў.

Васіль Вітка

Ветлівыя словы

«Калі ласка», «дзякуй», «добры дзень» —
Ветлівыя словы
Чую ад людзей.
Ветлівымі словамі
Трэба даражыць,
З ветлівымі словамі
Лёгка жыць.

Тадзіяна Кляшторная

Для детей от 2 до 3 лет (по выбору родителей)

Белорусские народные песенки и потешки.

"Мышка, мышка, дзе была?", "Верабейчык", "Чэ-чэ, чэ-чэ, сарока", "Ай, люлi-люлi-люлечкi", "Iшла каза", "Люлi-люлi-маленькi", "А ты, коцiнька-каток", "Апсiк, апсiк, каточак", "Чыкi-чыкi, сарока", "Люлi-люлi-люлечкi", "Не хадзi, коцiк", "Ладу, ладу, ладкi", "Баю-баiнку, баю", "Iдзi, iдзi, дожджык" и др.

Белорусские народные сказки.

 "Муха-пяюха", "Дзедава рукавiчка" и др.

Произведения белорусских поэтов.

С.Сокалаў-Воюш. "Мышаня", "Мiшка", "Авечка", "Пчолка"; I.Муравейка. "Адмарозiў лапкi", Е.Лось. "Мая лялька", У.Корбан. "Карова", "Авечка"и др.

Для детей от 3 до 4 лет (по выбору родителей)

Белорусские народные песенки и потешки.

"Iграў я на дудцы", "Ой, бычок, мой бысенька", "Вожык", "Ягорачка", "Ласачка"и др.

Белорусские народные сказки.

"Курачка-Рабка", "Зайкава хатка"и др.

Произведения белорусских поэтов.

А.Дзеружынскi. "Пралеска"; А.Бадак. "Мышка", В.Лукша. "Вясёлка"; Я.Жабко. "Залаты праменьчык" и др.

Произведения белорусских писателей.

Я.Брыль. "Жыў-быў вожык" и др.

Для детей от 4 до 5 лет (по выбору родителей)

Белорусские народные сказки.

"Муха-пяюха", "Коцiк, пеўнiк i лiсiца", "Пшанiчны каласок", "Піліпка-сынок", "Сынок-з-кулачок", "Каток- залаты лабок", "Як курачка пеўніка ратавала", "Былінка і верабей".

Произведения белорусских поэтов.

Т.Кляшторная. "Ветлiвыя словы", В.Лукша. "Вясёлка"; Я.Купала. "Лiстапад"; Я.Журба. "Першыя сняжынкi", Я.Колас. "Сонца грэе, прыпякае", Л.Дранько-Майсюк. "Пра добрую мышку i мудрую кошку" и др.

Произведения белорусских писателей.

 В.Вiтка. "Натальчына сямейка"; Я.Брыль. "Жыў-быў вожык" и др.

Для детей от 5 до 7 лет (по выбору родителей)

Белорусские народные сказки. "Пра быка i яго сяброў", "Жаронцы", "Лёгкi хлеб", "Лiсiца-хiтрыца", "Не сілай, а розумам", "Як кот звяроў напалохаў", "Селянін, мядзьведзь і лісіца", "Верабей і мыш", "Кот Максім", "Гарошак".

Произведения белорусских поэтов.

Р.Барадулiн. "Загадкi на градках"; В.Вiтка. "Вавёрчына гора"; Я.Колас. "Першы гром", Я.Купала. "Бай"; С.Шушкевiч. "Пракалоў камарык ножку" и др.

Произведения белорусских писателей.

Цётка. "Журавель i чапля"; А.Дудараў. "Сiнявочка" , З.Бядуля "Скарб", В.Вітка "Страшная казка", В.Хомчанка "Білеты ў цырк", К.Каліна "Зімовы дуб", Кампот, "Сакавік і яго сестры"М.Гамолка "Васілева бярозка".

БЕЛАРУСКIЯ САЙТЫ ДЛЯ ДАШКАЛЯТ

"Вясёлка" – часопiс для дзяцей i iх бацькоў

http://www.veselka.by/

"Буся" – чытанка-маляванка для дашкольнікаў

http://www.veselka.by/?page_id=4543

Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ

Праект «Народныя казкі для дзетак» - iнiцыятыва ЮНIСЕФ у Беларусі. Там вы знойдзеце многа цудоўных казак и гульняў для вашых дзетак на беларускай мове.

http://kazki.unicef.by/

Вершы

Вершы.ru – нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.

http://www.vershy.ru/category/vershy-dlya-dzyatsei

Казкi беларускiя

Гэты сайт прысвечаны беларускім казкам для малых і дарослых, але і не толькі. Усе дзеткі любяць казкі, вершы, мульцікі, гульні. Усе дзеткі, безумоўна, маюць на гэта права. Беларуская і беларускамоўная культуры цяпер падзелены, але гэта не нашая віна і не наша доля, таму мы запрашаем вас паспрыяць, каб гэткая “няправільная” сітуацыя паступова змянілася! Нам не важна, на якой мове вы размаўляеце па жыцці ці з якімі памылкамі вы пішаце па-беларуску. Нам важна ваша жаданне прачытаць свайму дзіцяці беларускую казку на роднай мове, і менавіта гэта аб’ядноўвае ўсіх наведвальнікаў гэтага сайту!"

http://kazki.by/

Сеціўная мясьціна для дзетак-беларусаў

http://www.dziacinstva.net/

Нашыя дзеткі

Вельмi цiкавы партал для бацькоў – беларусаў. Парады і публікацыі на тэмы выхавання, бібліятэка дзіцячай беларускай літаратуры, мультымедыйныя матэрыялы і інш.

http://www.dzietki.org

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.